В рамках Года качества в классах и группах прошли мероприятия: "Беларусь- страна со Знаком качества", "Моя Беларусь- страна качественной жизни", "Урок Качества", "Мой вклад в год качества- все что мы делаем качественно" и другие занятия.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ
Опубликовано: 18 октября 2024 г.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ НАРОДНАЙ АРХІТЭКТУРЫ І ПОБЫТУ (в.Азярцо, Мiнская вобл.)
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі.
Як музей, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі скансэн адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт.